Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Рэчыца

Вёска Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці мае сваю адметную гісторыю. У 1567 г. пазначана як уладанне Паца. На 1588 г. фальварак Рэчыцкі ў Берасцейскім старастве ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі.

Кірыл Варфаламеевіч Смалюк нарадзіўся 15 красавіка 1907 г. у вёсцы Крыўляны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З ранніх гадоў пазнаў паднявольную працу, батрачыў у памешчыкаў. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай рабоце за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Карп Каленікавіч Кузько нарадзіўся 25 мая 1891 г. у вёсцы Угляны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Не маючы зямлі, паступіў працаваць на лесапільны завод у Пашуцкай Будзе, вёсцы на мяжы Белавежскай пушчы.

Мікалай АндрэевічБарысюк нарадзіўся 15 жніўня 1941 г. у вёсцы Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ва Узброеных Сілах СССР з 24 жніўня 1959 г. Скончыўшы ў 1962 г. Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, Мікалай Барысюк звязаў свой лёс з воінскімі часцямі касмічнага прызначэння.

Ілья Міронаў (Ілья Міронавіч Лазейка) нарадзіўся 3 ліпеня 1958 г. у пасёлку Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Тут прайшлі яго дзіцячыя і школьныя годы. Пасля заканчэння Рэчыцкай СШ у 1975 г. паступіў на гідратэхнічны факультэт Украінскага інстытута інжынераў воднай гаспадаркі.

Сямён Андрэевіч Дубовік нарадзіўся 16 лютага 1888 года ў вёсцы Нароўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909 годзе ў пошуках лепшай долі эмігрыраваў у ЗША, але там час быў не лепшы — эканамічны крызіс. Эмігранты з Расіі пачалі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, змагацца за свае правы. Малады рабочы за грамадскую дзейнасць быў высланы з ЗША, у канцы 1911 года ў ліку 300 рускіх параходам дастаўлены ва Уладзівасток.